Мы

заботимся о ваших

детях

Опытные врачи. Новейшие технологии.

Своевременная помощь.

Телефон регистратуры
+375 (17) 265-17-76
+375 (17) 265-40-21
+375 (29) 761-57-85
+375 (29) 761-44-14

Телефон «горячей линии»
+375 (17) 265-17-07
раб. дни с 08.00-13.00 с 14.00-17.00

Телефон справочной службы
+375 (17) 265-49-54

Телефон доверия
+375 (17) 265-47-24

Телефон «горячей линии»
по COVID-19
+375 (17) 265 18 67
круглосуточно

Творчая сустрэча з пісьменнікам Міхасем Пазняковым

8 лютага 2024 года актавая зала Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы ператварылася ў літаратурную гасцёўню. Тут адбылася сустрэча медыцынскіх супрацоўнікаў з старшынёю Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Міхасём Паўлавічам Пазняковым. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце сяброўскай размовы, галоўная тэма якой была «Беларусь – наша Радзіма».

mp2024 3

Міхась Пазнякоў – вядомы паэт, празаік, перакладчык, крытык і мовазнавец, лаўрэат Нацыянальнай, многіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. На пачатку сустрэчы літаратар распавёў пра сваю малую радзіму. Ён нарадзіўся ў невялічкай вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна. Рос сярод простых, шчырых, працавітых людзей. Сям'я складалася з 11 чалавек, галоўнае месца ў якой займала матуля. Вельмі запомніўся выраз, які сказаў паэт на сустрэчы: «Радзіма пачынаецца з маці». У кожным слове пра сваіх бацькоў, маці або бацьку, адчувалася вялікая павага і любоў да сваіх родзічаў. Гэтыя моцныя пачуцці да сваёй сям'і, Бацькаўшчыны Міхась Паўлавіч адлюстроўвае ў сваіх кнігах, больш чым 100 кніг прысвечаны гэтым тэмам. Ён з вялікім захапленнем паказаў медыцынскім супрацоўнікам урывак з фільму: «Міхась Пазнякоў. Слова паэта.». Гэты ўрывак пазнаёміў гледачоў з роднымі вуліцамі яго вёскі, на якіх ён хадзіў у дзяцінстве, дзе пачыналіся першыя крокі да літаратуры.

mp2024 2

Чырвонай стужкай праз усю сустрэчу праходзіла думка аўтара і чалавека з вялікім жыццевым вопытам: «Любоў да Радзімы, любоў да працы». Менавіта так, любоў да працы непрырыўна звязана з імкненнем да нечага новага, невядомага. Аўтар падкрэсліў, што кнігі таксама з'яўляюцца нястомнай крыніцай, адкуль чалавек чэрпае натхненне да новых ведаў, накірункаў жыццевага шляху.

 mp2024

На мерапрыемстве прагучалі вершы, песні, пакладзеныя на словы Міхася Паўлавіча. Медыцынскія супрацоўнікі былі ўражаны паэтычным талентам госця, яго адкрытасцю і той вялікай любоўю да сваёй Радзімы. Паэт з задавальненнем дзяліўся сваімі думкамі на пытанні, якія задавалі медыкі. Міхась Паўлавіч валодае рэдкім талентам складаць загадкі, таму  і супрацоўнікі бальніцы спрабавалі адгадваць яго цікавыя загадкі. Размова ішла пра мілагучнасць і прыгажосць нашай роднай мовы, пра розныя падзеі цяперашняга часу. Час праляцеў імгненна. Медыкі адпачылі душой, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і зарад энэргіі на далейшую працу. Такія сустрэчы – гэта яшчэ адзін крок павагі да нашай Радзімы.

Нататку падрыхтавлі Лебядзевіч В.В, урач-дыятолаг; Лазарчык І.В., намеснік галоўнага ўрача (па медыцынская частцы).